Варта начная
Appearance
Варта начная, старожа — павінасць сялян на Беларусі ў 16—19 ст. Заключалася ў адбыванні начных дзяжурстваў на панскім фальварку. На варце сяляне выходзілі па чарзе, часам яна магла замяняцца грашовым эквівалентам. Напрыклад сяляне вёскі Косценева Слонімскага павета, якой валодаў І. Адынец, у 1578 за варту начную сплачвалі 12 грошаў[1].
Зноскі
- ↑ Лойка П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Ст. 35
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Лойка П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі:Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст. Мн., 1991.